ТБМ Неафіцыйны сайт Маладзечанскага раёна
Наша творчасць
- Конкурсы
- Юныя таленты Маладзечаншчаны

2003 г.

Год юбілеяў волатаў беларускага слова, народных песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа падараваў нам сваеасаблівую магчымасць яшчэ раз прызнацца ў каханні, выказаць свой гонар, сваю павагу гэтым славутым людзям, пранікнуць у псіхалагічную сутнасць іх твораў, прысвяціць сваю творчасць класікам. А дзіцячай творчасці ў Маладзечанскім раёне заўсёды ўдзяляецца вялікая ўвага.

У межах святкавання юбілеяў Янкі Купалы і Якуба Коласа ў раёне сярод вучняў 9-11 класаў агульнаадукацыйных школ адбыўся конкурс на лепшы ўласны твор, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў.

На конкурс былі дасланы 24 работы з 16 школ. Работы разнастайныя па тэматыцы, адпавядаюць выбранаму жанру, ёсць цікавыя думкі і меркаванні, адчуваецца глыбокае веданне вучнямі жыцця і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Раённае журы адзначыла асаблівую цеплыню, шчырасць, глыбіню і арыгінальнасць раскрыцця тэмы, багацце моўных сродкаў у навеле "Наканаванае лёсам" Балтрош Алесі (Турэц-Баярская СШ), у вершы "Сын зямлі" Посах Вольгі (Лебедзеўская СШ), у вершы "Ён будзе жыць!" Бужанскай Валянціны (Турэц-Баярская СШ) і рашыла работы гэтых вучняў накіраваць на абласны тур конкурсу.

Рашэннем абласнога аргкамітэта на рэспубліканскі конкурс адабраны ўласныя творы Балтрош Алесі і Посах Вольгі.

(c) 2004
Web-дызайн: Уладзімір Руткоўскі (пішыце)
Hosted by uCoz