Сын зямлі.

Высокі лес, а поруч рэчка
У даль таемную бяжыць,
Дурманіць голаў водар грэчкі,
О, пах ніяк той не забыць!
Лугі з духмянай муравою,
Чарніцы з выспеўшым баком
І елка ў пары з хваіною
Ля рэчкі над старым мастком.
А як адступіш пару крокаў -
Стаіць гуменца, склеп, павець,
Хляўчук з даўно прагніўшым бокам
Прыгнуўся к долу, жах глядзець.
А дах паверху крыт саломай,
Што пасмамі тырчаць з бакоў,
Хоць і старая пабудова,
Але ўжо служыць шмат гадоў.
У глыб двара ўваткнулась хата,
Яна глядзіцца багацей,
Ля хаты ганачак пакаты,
На ганку семера дзяцей.
Хоць сонца яшчэ толькі ўстала,
Яны ж прачнуліся даўно.
На кухні смачна пахне салам
І гэта іх перамагло.
Вось кліча маці на сняданне,
І кожны з радасцю ў душы
Змагаўся са сваім жаданнем
І да стала хутчэй спяшыў,
Сядаў спакойненька на лаву,
Чытаў малітву прад ядой,
Не меў ніякае забавы,
Бо бацька быў самім сабой.
Прыкрыкнуць мог, а мог даць жару,
Альбо прад ўсімі пастыдзіць,
Задаць любому з іх прыпару,
І выгнаць дурасць, а не біць.
Пасля снядання ішла работа,
Збіраўся кожны хто куды,
Была ва ўсіх свая турбота:
Бо сонца толькі ўгары.
Старэйшыя цягалі дровы,
Насілі сена на лугах,
Малыя пасцілі каровы,
Альбо што так па дробязях.
Па хаце маці памагалі
І кожны нечым быў занят.
Ніколі рукі не складалі,
Бо працы кожны быў тут рад.
У час свабодны ў лес хадзілі
Па ягады ці ў грыбы.
Альбо на возеры вудзілі,
Не зналі ніякой бяды!
У сям'і трымалась гаспадарка,
Было ўпарадку ўсё вакол,
Свае смятана, мяса, яйкі,
Яшчэ разводзілі і пчол.
На мёд малыя былі ласы,
І ў іх на кожны дзень святы,
А асабліва пасля Спасу,
Ад мёду пухлі жываты.
У сям'і жылі ўсе ў згодзе.
І як жа ў такіх людзей,
Як часта кажуць ў народзе,
Не будзе залатых дзяцей.
Ён сын зямлі, і ён ніколі
Не мог цурацца родных слоў,
Бо ведаў смак сялянскай долі
І жудасны прыгнёт паноў.
Так рос сярод глушы хлапчына
І ўжо ў сваіх дванаццаць год
Хваліў за вершы бацька сына
І гаварыў, што будзе толк.
І загарэўся зоркай яснай
Сын лесніка - малы Кастусь.
І свет душы сваёй нязгасны
Праліў на нашу Беларусь.


Посах Вольга, Лебедзеўская сярэдняя школа

 
     


Hosted by uCoz