|
2003 г. Год юбілеяў волатаў беларускага слова, народных песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа падараваў нам сваеасаблівую магчымасць яшчэ раз прызнацца ў каханні, выказаць свой гонар, сваю павагу гэтым славутым людзям, пранікнуць у псіхалагічную сутнасць іх твораў, прысвяціць сваю творчасць класікам. А дзіцячай творчасці ў Маладзечанскім раёне заўсёды ўдзяляецца вялікая ўвага. У межах святкавання юбілеяў Янкі Купалы і Якуба Коласа ў раёне сярод вучняў 9-11 класаў агульнаадукацыйных школ адбыўся конкурс на лепшы ўласны твор, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў. На конкурс былі дасланы 24 работы з 16 школ. Работы разнастайныя па тэматыцы, адпавядаюць выбранаму жанру, ёсць цікавыя думкі і меркаванні, адчуваецца глыбокае веданне вучнямі жыцця і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа. Раённае журы адзначыла асаблівую цеплыню, шчырасць, глыбіню і арыгінальнасць раскрыцця тэмы, багацце моўных сродкаў у навеле "Наканаванае лёсам" Балтрош Алесі (Турэц-Баярская СШ), у вершы "Сын зямлі" Посах Вольгі (Лебедзеўская СШ), у вершы "Ён будзе жыць!" Бужанскай Валянціны (Турэц-Баярская СШ) і рашыла работы гэтых вучняў накіраваць на абласны тур конкурсу. Рашэннем абласнога аргкамітэта на рэспубліканскі конкурс адабраны ўласныя творы Балтрош Алесі і Посах Вольгі. |
||||||
(c) 2004 |
Web-дызайн:
Уладзімір Руткоўскі (пішыце)
|