ПЕСНЯ-ГІМН
МАЛАДЗЕЧАНСКАМУ РАЁНУ
ЗЯМНЫ ПАКЛОН
Словы Т.Трафімавай
Муз. А.Атрашкевіч
Ёсць мясціна ў Беларусі -
Дзіўны край льняных абрусаў,
Шум лясоў і звон крыніц-
Як яго нам не любіць!
Сее песні, сее лён Маладзечанскі раён.
Прыпеў:
Паэтычны край Купалы,
Край цудоўных фестываляў...
I пад гуслі тых вякоў
Сустракаем землякоў.
Славіць рукі хлебаробаў
Сонца - хлеб вышэйшай пробы!
На духмяны каравай,
Калі ласка, прыязджай!
Незабыўная старонка -
Льюцца песні звонка-звонка,
Ціха плешчыцца Уша -
Маладзее тут душа.
Маладзее з намі ён,
Маладзечанскі раён.
Прыпеў.
Хто працуе тут старанна,
Тым і слава, і пашана.
Прыгажэй няма зямлі!
Вольна кружаць жураўлі...
Шлём табе зямны паклон,
Маладзечанскі раён!
Прыпеў.
|