* * *
У зяленай дубраве ля дуба старога
Дзед сівенькі ціхутка сядзеў.
Нешта думаў, глядзеў на дарогу...
Потым шапку на вочы надзеў
І прылег на траву маладую...
... Сэрца б"ецца часцей, чым заўседы,
У грудзях моцна, моцна баліць.
Аб жыцці думаў белабароды...
Можа болей не трэба ўжо жыць?
Дзеці выраслі, сем"і займелі,
Добра ў горадзе - менш працаваць.
Жыць у весцы зусім не хацелі,
Бо патрэбна ранютка ўставаць.
Раз у год да мяне прыязджаць,
Б"юць кабанчыка, сала бяруць.
Мяне ў госці к сабе запрашаюць.
Кажуць,вельмі багата жывуць.
Але ў горад я к ім не паеду.
Куры, свінні... Каму ж даглядаць?
Сення, крышку бліжэй да абеду
На кладзішча хачу шкандыбаць.
Там Марылька мая дарагая
Ужо семы гадочак ляжыць.
Кветкі сохнуць, я іх паліваю...
Год за годам так хутка бяжыць...
Хата просіць рамонту даўно:
Дзверы, вокны патрэбна мяняць.
Не патрэбна нікому старое жытло.
Мусіць, трэба мне свет пакідаць?
Вось і сэрца аб гэтым мне кажа:
Так баліць, няма моцы цярпець.
Піць вадзіцы хачу, нешта смажа,
А памру ўжо не будзе балець...
Ні ў грудзях, ні душа...
Боль знікае...
Да Марылькі хачу я сваей.
Бач, зязюлька адлік пачынае
Ужо жыццевай дарогі маей.
Прабачэння прашу каго ведаў,
Ва ўсіх тых, з кім паблізу жылі.
Мо я схлусіў Івану суседу
І ўскапаў крыху болей зямлі?
Не крыўдуйце, усе мы такія
Калі ж маем здароўе яшчэ.
Вельмі спрытныя і гаваркія.
Жыцце весела ў шчасці цячэ.
Прыйдзе старасць - нічога не трэба.
Толькі чыстай душы я хачу,
Каб прынялі яе на неба...
Усе, прабачце - лячу...

Адамовіч Ганна

 
     


Hosted by uCoz