* * *
Дзеці свету, яднайцеся !
За свабоду змагайцеся,
Каб не бачыць нідзе чорных хмар-
Нельга рушыць дзіцячых нам мар.
Хочуць дзеці з Чачні добра ў школах вучыцца,
І афганскія дзеці спаць спакойна ўначы...
А іракскай дзяўчынцы доўга будзе йшчэ сніцца,
Як яна разам з маці не магла ўцячы:
Уцячы ад абстрэлу па роднаму дому...
На падлозе з гадзіну ляжалі яны...
У суседні пакой на падмогу малому
Маці кінулася...
Прагучаў стрэл двайны.
- Мама,мамачка,адгукніся,
Я цябе моцна,моцна люблю!
Дакраніся хутчэй да мяне, дакраніся.
Твае рукі да сэрца свайго прытулю!
Не, не ўстане і не дакранецца
Да маленькай дачушкі яна.
Бо не б"ецца, ужо болей не б"ецца
Яе сэрца...
Што робіць вайна!!!
Я звяртаюся да прэзідэнтаў
Усіх краін нашай слаўнай зямлі.
Растапіце ільды ў сваіх сэрцах,
Усе зрабіце, каб мірна жылі!

Адамовіч Ганна

 
     


Hosted by uCoz